has gloss | bel: "БЕЛОРУССКАЯ ЖИЗНЬ", штодзённая грамадска-палітычная газета праваакцябрысцкага кірунку, орган Беларускага таварыства. Выд. на рускай мове, у Вільні (9.2 (22.2).1909, 1.1 (14.1).1911 – 9.8 (22.8).1911). Заснавана групай расійских кансерватараў, блізкіх па поглядах да Расійскага нацыянальнага саюзу. Выдавец А. С. Кудзерскі, але, атрымаўшы дазвол, адмовіўся ад беларускага варыянта. Рэдактары Л. М. Саланевіч, П. В. Каранкевіч. Тыраж пробнага нумару быў арыштаваны ўладамі. З 10.8 (23.8).1911 выходзіла пад назвай "Северо-Западная жизнь". |