has gloss | bel: Грозьненская вобласьць - адміністратыўна-тэрытарыяльная адзінка з цэнтрам у горадзе Грозны, што існавала ў РСФСР ад сакавіка 1944 да студзеня 1957. Утварэньне Вобласьць створаная 22 сакавіка 1944 пасьля дэпартацыі ў лютым чэчэнцаў і інгушоў (апэрацыя "Сачавіца" ) і адпаведна скасаваньня 7 сакавіка Чэчэна-Інгуская АССР Чэчэна-Інгускае АССР (гэты ж загад Прэзыдыўма ВС СССР post factum загадваў высяленьне чэчэнцаў і інгушоў, што ўжо зьдзейсьнілася ў рэчаіснасьці). У склад Грозьненскае вобласьці ўвайшла Кізьлярская акруга, што існавала ад 1937 у складзе Стаўрапальскага краю й зараз таксама была скасаваная, заселеная ў асноўным цюрскімі (нагайцы, кумыкі) народамі (якія пры гэтым не высяляліся). Раней вельмі кароткі час, ад 7 сакавіка да 22 сакавіка 1944, на тэрыторыі былое ЧІ АССР існавала Грозьненская акруга, таксама ў складзе Стаўрапальскага краю. |