| has gloss | bel: Жабінка — рака ў Камянецкім і Жабінкаўскім раёнах Берасьцейскай вобласьці, правы прыток ракі Мухавец (басэйн Віслы). Даўжыня 25 км. Плошча вадазбору 228 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 ‰. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад вёскі Пелішча Камянецкага раёну (да мэліярацыі пачыналася ад вёскі Жыцін), вусьце ў межах места Жабінка. Цячэ па Прыбускай раўніне. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Каля вёскі Сакалова Жабінкаўскага раёну працякае праз сажалкі рыбгасу «Сакалова». Высокая плынь на працягу 10 км называецца канал Жабінка. |